Фонды і некамэрцыйныя арганізацыі
Бухгалтарская фірма «Skarbnik» спецыялізуецца на падтрымцы фондаў і некамэрцыйных арганізацый у кіраванні фінансамі. Дзякуючы шырокаму досведу супрацоўніцтва з няўрадавымі арганізацыямі мы прапануем бухгалтарскія паслугі, дапасаваныя да спецыфікі гэтых устаноў. «Skarbnik» дае поўны комплекс бухгалтарскіх паслуг, што дазваляе фондам засяродзіцца на дасягненні сваіх статутных мэт.
Выконваем бухгалтарскія паслугі для фондаў і некамэрцыйных арганізацый, у тым ліку вядзенне ўліку даходаў і выдаткаў, разлік грантаў і падрыхтоўку фінансавай справаздачнасці. Бухгалтарская фірма Скарбнік гарантуе выкананне дзейных заканадаўчых нормаў і аптымізацыю эксплуатацыйных выдаткаў. Дзякуючы супрацоўніцтву са спрактыкаванымі спецыялістамі фонды могуць разлічваць на якасныя бухгалтарскія паслугі.